Беларусь і Расія дамовяцца па цэнах на газ на наступным тыдні

Беларусь і Расія дамовяцца па цэнах на газ на наступным тыдні

Беларусь і Расія канчаткова дамовяцца па цэнах на газ на наступным тыдні. Пра гэта Радыё Свабода заявіў віцэ-прэм'ер Уладзімір Сямашка. Яго нядаўнія перамовы з расійскім калегам Аркадзем Дварковічам не далі выніку.

"Не хвалюйцеся, дамовімся абавязкова, — сказаў Сямашка. — Проста пакуль не прыйшлі да ўзгаднення пазіцый. Мы абмяркоўваем тры варыянты ўмоваў паставак расійскага газу".

Перамовы працягнуцца на наступным тыдні. Беларускі бок спрабуе дамовіцца пра варыянт, які для нашай краіны самы выгадны.

Спрэчкі пра цэны на газ паміж Мінскам і Масквой ідуць з пачатку 2016-га. На сённяшні дзень Беларусь плаціць 132 долара за 1 тысячу кубаметраў. Беларускі ўрад лічыць, што, з улікам падзення сусветных цэн на энэрганосьбіты, справядлівым коштам будзе 73 долара. Другі варыянт прадугледжвае прывязку да ўнутрырасійскіх цэн і яшчэ шэраг умоваў для Беларусі. Трэці варыянт, які прапануе разгледзець расійскі бок, — пэўныя субсідыі для нашай краіны.

"Газпрам" неаднаразова заяўляў пра запазычанасць Беларусі за пастаўлены газ (называлася лічба 270 млн долараў). У Мінску з гэтым не згодныя. Зусім магчыма, што сёння ў Бішкеку Аляксандр Лукашэнка пагаворыць з расійскім прэзідэнтам Уладзімірам Пуціным і на тэму газавай праблемы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі