Беларусь і Расія палепшаць інфраструктуру сумеснай вайсковай групоўкі

Беларусь і Расія плануюць удасканаліць інфраструктуру рэгіянальнай групоўкі войскаў і тэхнічнае прыкрыццё чыгуначных войскаў. Пра гэта паведаміў 28 студзеня ў Мінску намеснік дзяржаўнага сакратара Саюзнай дзяржавы Аляксей Кубрын.

Паводле Кубрына, гэтую тэму ўзгаднілі на ўзроўні міністэрстваў абароны і эканомікі, а цяпер яе разглядаюць міністэрствы фінансаў абедзвюх краінаў. Намеснік дзяржсакратара спадзяецца, што ў наступным месяцы беларускі бок вырашыць усе праблемныя пытанні, перадае РИА "Новости".

Рэгіянальная групоўка войскаў Беларусі і Расіі функцыянуе ў адпаведнасці з Ваеннай дактрынай Саюзнай дзяржавы. Згодна з дакументам, дактрына мае “абарончы характар і скіраваная на забеспячэнне тэрытарыяльнай недатыкальнасці і суверэнітэту дзяржаў-удзельнікаў, падтрыманне стратэгічнай стабільнасці і стварэнне ўмоваў для трывалага і справядлівага свету”.

У склад рэгіянальнай групоўкі войскаў Беларусі і Расіі уваходзяць Узброеныя сілы Беларусі і 20-я армія Заходняй вайсковай акругі Узброеных сіл Расіі.

Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі