Беларусь і ЗША працуюць над вяртаннем амбасадараў
Уладзімір Макей. Фота: Reuters
Уладзімір Макей пракаментаваў вынікі візіту ў Беларусь памочніка дзяржаўнага сакратара ЗША Уэса Мітчэла. У журналістаў атрымалася пагутарыць з міністрам замежных спраў у кулуарах сустрэчы Асноўны групы Мюнхенскай канферэнцыі бяспекі, якая праходзіць у Мінску 1 кастрычніка — 1 лістапада.
"Мы абмяркоўвалі ўвесь спектр пытанняў, і сустрэча ў прэзідэнта была досыць доўгая. Ёсць разуменне таго, што трэба рухацца далей, імкнучыся пашырыць тую пазітыўную атмасферу, якая існуе на дадзены момант у нашых адносінах", — сказаў Макей.
Па словах кіраўніка МЗС, на сустрэчах, у шэрагу іншых, абмяркоўвалася ўзаемнае вяртанне амбасадараў у ЗША і Беларусь. Аднак нейкай яснасці ў гэтым пытанні няма.
"З гэтым звязаны шэраг момантаў — лагістычных, арганізацыйных. Мы дамовіліся, што будзем працягваць разам працаваць над гэтым пытаннем", — працягнуў Макей, дадаўшы, што тэрміны, у якія можа быць вырашана пытанне, "вымалююцца самі сабой".