Беларусь купляе ў Расіі партыю БТР-82А
На выставе Russia Arms Expo ў расійскім Ніжнім Тагіле Беларусь і Расія падпісалі кантракт на пастаўку партыі БТР-82А ва Узброеныя сілы Беларусі. Пра гэта перадае ТАСС са спасылкай на першага намесніка начальніка ўзбраенняў Узброеных сіл Беларусі генерал-маёра Сяргея Сіманенку.
Беларускі вайсковец адзначыў, што гэта самыя сучасныя браніраваныя машыны. Па яго словах, партыя бронетранспарцёраў паступіць у беларускае войска ў 2016 годзе. "Гэтыя машыны дазваляюць вырашаць шырокі спектр задач з высокай эфектыўнасцю, таму наша армія вельмі ў іх зацікаўленая", — дадаў генерал.
Са спасылкай на свае крыніцы ў ваенна-прамысловым комплексе ТАСС інфармуе, што ў Беларусь будзе пастаўлена больш за 10 машын.
Фота: ТАСС