Беларусь можа ўвайсці ў “расійска-кітайскае НАТА”
У Душанбэ адкрыўся чарговы саміт кіраўнікоў СНД. 6 кастрычніка адбудуцца паседжанні ЕўрАзЭС і АДКБ, а 7 кастрычніка кіраўнікі дзяржаваў адсвяткуюць дні народзінаў Уладзіміра Пуціна і Эмамалі Рахмона. На святкаванні адмовіўся прысутнічаць Міхаіл Саакашвілі, увогуле не
прыехаў прэзідэнт Украіны Віктар Юшчанка. Кіраўнікі СНД разгледзяць
“Канцэпцыю далейшага развіцця СНД”. Чакаецца шэраг двухбаковых
сустрэчаў, у тым ліку Лукашэнкі з Пуціным.
Эксперты мяркуюць, што Пуцін прапануе Лукашэнку працягнуць стварэнне саюзнай дзяржавы. Прычым, Масква возьмецца за фармаванне “найвышэйшай дзяржрады”, а Мінску пакінуць фармаванне савета міністраў.
У суботу на саміце чакаецца сенсацыйнае падпісанне Дамовы аб супрацоўніцтве паміж АДКБ і Шанхайскай арганізацыі бяспекі (ШАС).
Нагадаем, што ў арганізацыю Дамовы аб калектыўнай бяспецы ўваходзяць Арменія, Беларусь, Казахстан, Кыргыстан, Расія, Таджыкістан і Азербайджан. У ШАС - Кітай, Кыргыстан, Казахстан, Расія і Таджыкістан.
Расійскія спецыялісты спадзяюцца, што ў Еўразіі з’явіцца вось “Мінск- Масква-Пекін” і ўтворыцца супрацьвага НАТА і ГУАМ.
Паводле www.newsru.com