Беларус на Volvo пратараніў пасажырскі мікрааўтобус ва Украіне (фота)
Здарэнне адбылося ў Палтаўскай вобласці на трасе "Днепрапятроўск — Барыспаль".
Аўтамабіль Volvo сутыкнуўся з мікрааўтобусам Mercedes-Benz, які ехаў у спадарожным кірунку. У аўтакатастрофе загінула 6-гадовае дзіця, былі траўмаваныя 11 чалавек, сярод іх двое дзяцей (8 і 14 гадоў).
Як інфармуе УНІАН, паводле папярэдніх звестак, грамадзянін Беларусі не выбраў бяспечную хуткасць і не ўтрымліваў дыстанцыю ў руху. Пасля сутыкнення і легкавік, і мікрааўтобус вылецелі з дарогі і перавярнуліся. Праводзіцца расследаванне.