Беларусь не супраць стаць старшынёй СНД замест Украіны (відэа)
Такую заяву падчас брыфінгу зрабіў 20 сакавіка кіраўнік прэс-службы МЗС Беларусі Дзмітрый Мірончык.
Па яго словах, Беларусь шкадуе аб рашэнні Украіны выйсці са складу СНД, але ставіцца да яго з разуменнем.
Дзмітрый Мірончык: “Мы ўважліва разглядзім варыянты далейшага функцыянавання арганізацыі. І ў прыватнасці, варыянт старшынства ў органах Садружнасці незалежных дзяржаў нашай краіны да канца 2014 года. Канешне, гэтае пытанне запатрабуе ўзгаднення з іншымі краінамі-сябрамі, а таксама з другім сустаршынёй — Рэспублікай Казахстан”.
Нагадаем, 19 сакавіка стала вядома, што Украіна ўводзіць візавы рэжым з Расіяй і выходзіць з СНД. Такое рашэнне прыняў Савет нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны.