Беларусь паставіць у Азербайджан новую партыю ваеннай тэхнікі
Беларусь і Азербайджан рыхтуюць кантракт на пастаўку чарговай партыі беларускай ваеннай тэхнікі. Пра гэта прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў распавёў пасля перамоў з Аляксандрам Лукашэнкам, інфармуе БЕЛТА.
Па словах Аліева, сёння быў падпісаны мемарандум аб узаемапаразуменні паміж Дзяржаўным ваенна-прамысловым камітэтам Беларусі і Міністэрствам абароны Азербайджана. Гэты дакумент прысвечаны супрацоўніцтву ў галіне паставак ўзбраення і тэхнікі супрацьпаветранай абароны. Кіраўнік Азербайджана ўпэўнены, што неўзабаве гэта мемарандум будзе трансфармаваны ў кантракт на набыццё ваеннай тэхнікі з Беларусі.
Аліеў падкрэсліў, што яго краіна задаволеная супрацоўніцтвам з Беларуссю ў гэтай сферы, і пахваліў беларускую вайсковую тэхніку за якасць і эфектыўнасць.
Дарэчы, два месяцы таму ў Азербайджан з Беларусі прыбыла чарговая партыя аператыўна-тактычных ракетных комплексаў "Паланэз". Гэтая ракетная сістэма залпавага агню можа паражаць цэлі на далёкасці ад 50 км да 300 км з высокай дакладнасцю.