Беларусь патраціць 1,2 мільярда долараў на чарнобыльскую праграму

Беларусь патраціць 1,2 мільярда долараў на чарнобыльскую праграму

У бліжэйшыя пяць гадоў Беларусь патраціць чарнобыльскую праграму 26 трыльёнаў рублёў або 1,2 мільярда долараў. Гэта прадугледжана пастановай урада №189 ад 10 сакавіка 2015 года.

Дакумент прыняты ў сувязі з неабходнасцю размеркавання ў 2016-2020 гадах сродкаў рэспубліканскага бюджэту на выкананне мерапрыемстваў па пераадоленні наступстваў чарнобыльскай катастрофы, перадае БЕЛТА.

Адпаведная дзяржаўная праграма дапаўняецца тэхніка-эканамічным абгрунтаваннем, вызначаецца парадак фінансавання яе мерапрыемстваў.

Сёлета спаўняецца роўна 30 гадоў з моманту аварыі на Чарнобыльскай атамнай станцыі, якая нанесла цяжкі ўдар па экалогіі Беларусі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі