Беларусь перакідвае танкі да мяжы з Украінай
Танк
Беларусь перакідвае вайсковую тэхніку да мяжы з Украінай. У сацсетках Міністэрства абароны з'явіліся здымкі пагрузкі тэхнікі на чыгуначны транспарт.
"Падраздзяленні аднаго з механізаваных злучэнняў прыведзеныя ў гатоўнасць да выканання задач па прызначэнні. Ваеннаслужачыя <...> прыступаюць да здзяйснення маршу камбінаваным спосабам у прызначаныя раёны", — гаворыцца ў паведамленні ваеннага ведамства.
Аляксандр Лукашэнка напярэдадні даручыў узмацніць групоўкі войскаў на Гомельскім і Мазырскім тактычных напрамках. У Службе нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны мяркуюць, што гэтыя заявы Лукашэнкі — спроба дапамагчы Уладзіміру Пуціну і адцягнуць частку ўкраінскіх войскаў на абарону мяжы з Беларуссю.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.