Беларусь плануе адкрыць консульствы ў Малазе і Барселоне

Беларусь плануе адкрыць консульствы ў Малазе і Барселоне

Беларусь плануе адкрыць консульствы ў Малазе і Барселоне. Пра гэта паведамілі БЕЛТА ў амбасадзе Беларусі ў Іспаніі пасля сустрэчы амбасадара Паўла Латушкі з генеральным дырэктарам у справах Эўропы Міністэрства замежных спраў і супрацоўніцтва Іспаніі Хуанам Лопесам Эрэра.

Таксама амбасадар сустрэўся з прадстаўнікамі авіякампаніі “Іберыя”. Абмяркоўвалася магчымасьць арганізацыі прамых авіярэйсаў па маршруце Мінск — Мадрыд.

Малага знаходзіцца ў рэгіёне Андалузія на поўначы Іспаніі. Барселона — сталіца Каталоніі на паўночным усходзе.

Беларуская амбасада было адкрытая ў Іспаніі ў снежні 2016 года.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі