Беларус прыдумаў, як катацца на ровары, не выходзячы з самаізаляцыі

На ровары можна катацца па пад'ездзе / Скрыншот з відэа​
На ровары можна катацца па пад'ездзе / Скрыншот з відэа​

Добраахвотная самаізаляцыя — сур'ёзнае выпрабаванне для тых, хто прывык да актыўнага ладу жыцця. Не ў кожнага дома ёсць турнік або бегавая дарожка. А пра тое, каб катацца на ровары, наогул можна забыць!

Але не такія беларусы, каб не знайсці выхаду са, здавалася б, бязвыхаднай сітуацыі. Хай нават гэта і няпроста. Паглядзіце, на што даводзіцца ісці жыхару шматпавярхоўкі на поўначы Мінска, каб пакатацца на ровары, не выходзячы з самаізаляцыі!

Вось што значыць чалавек і ровар створаныя адзін для аднаго.

З 1 па 30 красавіка ва ўсім свеце праходзіць акцыя "30 дзён на ровары". Беларусь апошнія 5 гадоў знаходзіцца сярод сусветных лідараў па колькасці ўдзельнікаў. Сутнасць акцыі простая: карыстацца сваім роварам, ролікамі, самакатам, монаколам і любым іншым сродкам індывідуальнай мабільнасці кожны дзень. Для любой мэты на любой адлегласці і ў любы час. У хлопца з відэа, дарэчы, ёсць усе шансы не выпасці з сусветнага руху і сумленна паўдзельнічаць у агульным варушняку, не спускаючыся са свайго паверха!

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі