Беларусь разграміла Францыю ў другім матчы хакейнага “Еўрачэленджу”

Беларусь разграміла Францыю ў другім матчы хакейнага “Еўрачэленджу”

У другім матчы “Еўрачэленджу” хакейных зборных Беларусі і Францыі, які прайшоў 9 красавіка ў Гродна, гаспадары атрымалі перамогу з буйным лікам — 8:1 (1:1, 2:0, 5:0). Форвард беларускай каманды Андрэй Сцяпанаў пры гэтым адзначыўся хэт-трыкам.

Першая сустрэча сапернікаў прайшла напярэдадні, 8 красавіка таксама ў Гродна і завяршылася перамогай беларусаў па булітах — 2:1.

15 і 16 красавіка наша зборная ў рамках “Еўрачэленджу” згуляе ў Рызе са зборнай Латвіі, перадае БелаПАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі