Беларусь рыхтуецца да вайны? Меркаванне Шрайбмана

Ці будзе вайна?

Ці будзе вайна? / BELTA

Пасля заяваў Лукашэнкі пра тое, што Беларусь рыхтуецца да вайны, зноў пачаліся размовы, што наша краіна можа зрабіцца паўнавартаснай удзельніцай ваеннай агрэсіі супраць NATO.

Як успрымаць выказванні Лукашэнкі і да чаго ўжо паўтара года рыхтуецца беларускае войска? На гэтыя пытанні ў эфіры BILD адказвае палітычны аналітык Арцём Шрайбман.

Паводле яго слоў, да такіх заяваў Лукашэнку трэба ставіцца вельмі сур'ёзна, а не ўспрымаць іх як танны блеф.

Усе яго заявы цяпер гучаць як трыгер. Напрыклад, мы ўжо чуем пра размяшчэнне дадатковага нямецкага кантынгенту ў Літве, што можа справакаваць размяшчэнне новых расійскіх базаў у Беларусі. Мы памятаем, як яго жартаўлівая заява, што вагнераўцы "хочуць прагуляцца ў Польшчу" прымусіла сабрацца міністраў унутраных спраў чатырох краін (Польшчы, Літвы, Латвіі, Эстоніі) і ўзгадніць механізм закрыцця некаторых памежных пераходаў на мяжы з Беларуссю. Таму ўсе яго словы могуць рэальна прыводзіць да сур'ёзных палітычных наступстваў.

Пры гэтым Шрайбман сцвярджае, што сам Лукашэнка ў новай вайне не зацікаўлены, а ў выпадку прымусу будзе супраціўляцца і тлумачыць Пуціну, чаму гэта выйдзе бокам. Але калі ў Пуціна з'явіцца рэсурс і рэальнае жаданне ўцягнуць Беларусь у вайну, Лукашэнка не зможа гэтаму перашкодзіць, мяркуе аналітык.

Што тычыцца беларускага войска, то цяпер яно старанна трэніруецца, спрабуючы пераняць досвед як расійскага войска, так і вагнераўцаў.

Акрамя гэтага, у войсках пачасціліся мабілізацыйныя мерапрыемствы. Я б сказаў, што Беларусь ужо паўтара года настройвае сябе на больш мяккае правядзенне мабілізацыі, калі яна спатрэбіцца: як у юрыдычным плане, так і ў практычным, — рэзюмуе Шрайбман.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі