Беларус спрабаваў незаконна завезці спорткар коштам больш за 260 тысяч еўра
McLaren 720S Spider 2019 года / customs.gov.by
Беларус меў намер незаконна завезці ў краіну легкавы аўтамабіль McLaren 720S Spider 2019 года, але мытнікі выявілі недакладнасць звестак у дакументах, паведамляе ДМК.
Машына перавозілася на лафеце з Літвы ў Беларусь праз пункт пропуску "Прывалка". Яе ўладальнік вырашыў зэканоміць на мытных плацяжах і для гэтага занізіў у дакументах кошт McLaren больш чым у 14 разоў — з 260 тысяч еўра да 18 тысяч еўра. Такім чынам мужчына меў намер пазбегнуць выплаты плацяжоў на суму больш як 280 тысяч рублёў.
У дачыненні да 43-гадовага беларуса Гарадзенская рэгіянальная мытня ўзбудзіла крымінальную справу, матэрыялы перададзеныя ў Следчы камітэт.
Як паведамляла Еўрарадыё, суд канфіскаваў каля 700 пнеўматычных вінтовак, якія прывезлі з Літвы без адпаведных дакументаў. Увесь груз, агульны кошт якога перавышае 230 тысяч рублёў, канфіскаваны.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.