Суд канфіскаваў 700 пнеўматычных вінтовак, якія везлі з Літвы
Частка канфіскаванага грузу / customs.gov.by
Суд канфіскаваў каля 700 пнеўматычных вінтовак, якія прывезлі з Літвы ў Еўразійскі эканамічны саюз без дазвольных дакументаў, паведамляе Дзяржаўны мытны камітэт.
Пнеўматычныя вінтоўкі для спартыўных гульняў перавозіліся праз пункт пропуску "Беняконі" на беларуска-літоўскай мяжы. У дакументах было сказана, што вінтоўкі маюць дульную энергію не больш за 3 Дж. Але экспертыза выявіла, што гэты параметр у іх складае ад 7,5 да 32 Дж.
Увесь груз, чый агульны кошт перавышае 230 тысяч рублёў, канфіскаваны. Юрыдычная асоба, якая везла груз без патрэбных дакументаў, атрымала штраф у памеры 10% ад кошту тавару.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.