Беларус Сяргей Жыгалка стаў віцэ-чэмпіёнам свету па шахматах сярод юніёраў

Беларус Сяргей Жыгалка стаў срэбным прызёрам юніёрскага чэмпіянату свету па шахматах, які завяршыўся ў аргентынскім горадзе Мар-Дэль-Плата, паведамляе БЕЛТА.
Перад апошнім турам Жыгалка быў аднаасобным лідэрам, апярэджваючы на 0,5 бала француза Максіма Ваш’е-Ляграва, які ўзначальвае сусветны юніёрскі рэйтынг.

Аднак заключны паядынак супраць расіяніна Івана Папова беларус згуляў унічыю, у той час як француз сваю партый выйграў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі