Беларусь у топ-20 краін з найбольшай колькасцю падазроных ганаровых консулаў

Аляксандр Шакуцін і Аляксандр Лукашэнка. Талачынскі раён, 11 лістапада 2022-га / president.gov.by
Аляксандр Шакуцін і Аляксандр Лукашэнка. Талачынскі раён, 11 лістапада 2022-га / president.gov.by

Беларусь у топ-20 краін з найбольшай колькасцю падазроных ганаровых консулаў. Сярод іх — "кашалькі" Аляксандра Лукашэнкі і бізнесмены, якія зарабілі свае грошы на сувязях з яго рэжымам. Гэта вынікае з расследавання, якое правёў Міжнародны кансорцыум журналістаў-расследавальнікаў (сярод іншых яго партнёраў над праектам працаваў і Беларускі расследавальніцкі цэнтр).

У выніковым спісе 551 дзейны і былы ганаровы консул, якія трапілі ў скандальныя гісторыі ці нават сталі фігурантамі крымінальных спраў. На практыцы яны нярэдка выкарыстоўваюць свой статус для асабістага ўзбагачэння, ўхілення ад праваахоўных органаў і прасоўвання палітычных планаў. У расследаванні згадваюцца такія дзеячы, як Аляксандр Шакуцін (ганаровы консул Бангладэш), Аляксандр Зайцаў (ганаровы консул Замбіі), Сяргей Цяцерын (ганаровы консул Грузіі) ды іншыя.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі