Беларус-удзельнік праекта "Дом-2" трапіў за краты
Незадоўга да арышту Сяргей Січкар гаварыў, што яго любімая кніга — гэта Крымінальны кодэкс.
Беларус-удзельнік скандальнага праекта "Дом-2" Сяргей Січкар трапіў за краты. Пра гэта паведамляе газета "Комсомольская правда в Беларуси". Яму 28 гадоў. Січкар — ураджэнец Смаргоні, выпускнік юрфаку БДУ. Ён стаў вядомым пасля таго, як пераехаў у Маскву, стаў удзельнікам згаданага праекта. Пасля сыходу з яго стаў вядучым і шоўмэнам.
І вось нядаўна беларус трапіў у крымінальную гісторыю. Яе падрабязнасці не паведамляюцца. Вядома толькі, што ў адносінах Сяргея Січкара распачалі крымінальную справу, звязаную з крадзяжом маёмасці. Яму пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі.
Незадоўга да арышту Січкар гаварыў, што яго любімая кніга — гэта Крымінальны кодэкс.
Фота з сацыяльных сетак.