Беларусь устрымалася пры галасаванні за аднаўленне Расіі ў IAAF

Беларусь устрымалася пры галасаванні за аднаўленне Расіі ў IAAF

Апублікаваны спіс краін, якія прагаласавалі за і супраць аднаўлення чаленства Расіі ў Міжнароднай асацыяцыі лёгкаатлетычных федэрацый (IAAF).

Беларусі ў гэтым спісе проста няма — прадстаўнікі нашай краіне ўстрымаліся ад галасавання і не сталі на яго рэгістравацца, паведамляе by.tribuna

Лонданскі кангрэс IAAF пераважнай большасцю галасоў пастанавіў працягнуць адхіленне Усерасійскай федэрацыі лёгкай атлетыкі. 166 чальцоў прагаласавалі супраць аднаўлення Расіі ў правах, 21 — за.

Расія была адхіленая ад удзелу ў міжнародных спаборніцтвах па лініі асацыяцыі ў лістападзе 2015 года з-за гучных допінгавых скандалаў.

Беларусь устрымалася пры галасаванні за аднаўленне Расіі ў IAAF

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі