Беларусь узмацняе памежны кантроль пасля тэрактаў у Бельгіі
Дзяржаўны памежны камітэт паведаміў пра ўзмацненне памежнага кантролю пасля тэрактаў у сталіцы Бельгіі.
"Прымаюцца меры па ўзмацненні мер памежнага кантролю. Лічым гэтыя меры адэкватнымі ў дадзенай сітуацыі", — перадае "Інтэрфакс-Захад" заяву прэс-сакратара Памежнага камітэта Аляксандра Цішчанкі.
Ён дадаў, што асаблівая ўвага будзе надавацца асобам, якія прыязджаюць у нашу краіну. Цішчанка падкрэсліў, што беларускія памежнікі працуюць ва ўзаемадзеянні з калегамі з сумежных краін.
Паводле апошніх звестак пры выбухах у Бруселі загінулі 34 чалавекі: 20 — у метро, 14 — у аэрапорце. Параненых — 65 чалавек.