Юнусаў просіць КДБ і ФСБ зрабіць афіцыйныя заявы

Юнусаў просіць КДБ і ФСБ зрабіць афіцыйныя заявы

Грамадзянін Беларусі Марат Юнусаў, які жыве ў Бельгіі, хоча, каб спецслужбы пацвердзілі, што ён не мае дачынення да тэрактаў у Бельгіі. Пра гэта ён заявіў у інтэрв'ю праграме "Контуры" на тэлеканале АНТ.

Юнусаў: "Я хацеў звярнуцца да Камітэта дзяржаўнай бяспекі Беларусі і ФСБ Расіі. Калі ласка, я б вельмі хацеў, каб вы зрабілі афіцыйную заяву пра тое, што ці я вінаваты, ці я невінаваты. Таму што жыць з гэтым... Незразумела, як мне ехаць у адпачынак у Беларусь? Як мне паехаць у Расію? Я з дзецьмі езджу. А на мяжы могуць спыніць, сказаць: вы дагэтуль падазраваецеся...".

Як паведамляла Еўрарадыё, пасля тэрактаў 22 сакавіка ў Бруселі шэраг расійскіх СМІ распаўсюдзілі інфармацыю пра дачыненне да іх траіх грамадзян Беларусі, а сярод іх — Марата Юнусава. Раней ён заявіў, што будзе дамагацца праз суд афіцыйнага абвяржэння такой інфармацыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі