Брусельскі аэрапорт “Завентэм” часткова аднавіў працу пасля тэракту

Брусельскі аэрапорт “Завентэм” часткова аднавіў працу пасля тэракту

Брусельскі аэрапорт “Завентэм”, зачынены пасля тэракту 22 сакавіка, часткова аднавіў працу раніцай у нядзелю, 3 красавіка. Першымі з аэрапорта вылятаюць рэйсы авіякампаніі Brussels Airlines у Фаро, Афіны і Турын.

Як перадае ВВС, на ўваходзе ў будынак аэрапорта будуць дзейнічаць узмоцненыя захады бяспекі: паліцыя плануе ажыццяўляць дагляд усіх пасажыраў і багажу.

Бельгійскія ўлады яшчэ ў пятніцу заявілі, што аэрапорт гатовы аднавіць працу, аднак адкрыццё затрымлівалася з-за страйку супрацоўнікаў паліцыі. Галоўнай умовай спынення акцыі пратэсту было ўзмацненне захадаў бяспекі на тэрыторыі аэрапорта.

Прадстаўнікі паліцэйскіх прафсаюзаў неаднаразова заяўлялі пра неадэкватны ўзровень бяспекі ў паветранай гавані. У прыватнасці, уваходы не былі абсталяваныя металашукальнікамі або дэтэктарамі выбухоўкі, нягледзячы на ўзмацненне бяспекі па ўсёй краіне.

22 сакавіка ў аэрапорце “Завентэм” і на станцыі метро “Маальбек” у Бруселі адбыліся тэракты. Яны забралі жыцці болей як 30 чалавек, яшчэ 250 асобаў атрымалі раненні.

Адказнасць за напады ўзяла на сябе экстрэмісцкая групоўка “Ісламская дзяржава”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі