Паліцыя выпусціла падазраванага ў тэрактах у Бруселі

Паліцыя выпусціла падазраванага ў тэрактах у Бруселі

Следчыя ў Бельгіі адпусцілі на свабоду Фейсала Ш., затрыманага ў чацвер па справе аб выбухах у Бруселі, перадае Бі-Бі-Сі. Раней яму выставілі абвінавачанні ва ўдзеле ў дзейнасці тэрарыстычнай групы, забойстве пры здзяйсненні тэрарыстычнага акту і замаху на забойства пры здзяйсненні тэрарыстычнага акту.

Паведамляецца, што затрыманага былі вымушаныя адпусціць, бо для яго далейшага ўтрымання пад вартай не ўдалося сабраць дастаткова доказаў.

Па звестках бельгійскіх СМІ, гаворка ідзе пра журналіста-фрылансера Фейсала Шэфу. Па звестках СМІ, менавіта яго зафіксавалі відэакамеры брусельскага аэрапорта ў капелюшы і светлай куртцы побач з Брахімам Бакрауі і Наджымам Лаашрауі, якія ўзарвалі дзве бомбы ў зале аэрапорта і загінулі пры выбухах.

Фейсал Ш. быў сярод 12 чалавек, арыштаваных у чацвер і пятніцу падчас паліцэйскіх рэйдаў ў Бельгіі, Францыі ды Нямеччыне. Падчас ператрусу ў яго доме не знайшлі якой-небудзь зброі, гаворыцца ў заяве пракуратуры.

Паводле апошняй інфармацыі, колькасць ахвяраў тэрактаў у Бруселі вырасла да 35 чалавек.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі