Беларус Вадзім Скрыпчанка пачаў выконваць абавязкі галоўнага трэнера "Урала"

Беларус Вадзім Скрыпчанка пачаў выконваць абавязкі галоўнага трэнера "Урала"

Выконваючым абавязкі галоўнага трэнера ФК "Урал" прызначылі 39-гадовага беларускага спецыяліста Вадзіма Скрыпчанку. Ён ужо правёў першую трэніроўку ў новай якасці. Пад кіраўніцтвам Скрыпчанкі "Урал" будзе рыхтавацца да бліжэйшых матчаў у чэмпіянаце Расіі, інфармуе прэс-служба футбольнага клуба.

Нагадаем, учора стала вядома, што Віктар Ганчарэнка, былы галоўны трэнер "Урала", скасаваў кантракт. Вадзім Скрыпчанка быў яго памочнікам. Яны разам сышлі з "Кубані" і ў чэрвені прыехалі ў Екацярынбург. На гэты раз Скрыпчанка застаўся пасля сыходу Ганчарэнкі.

Фота: fc-ural.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі