Беларусь выдала Расіі мэра Ангарска
Уладзіміру Жукаву пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі.
Мэра Ангарска, горада ў Іркуцкай вобласці Расіі, праваахоўнікі падазраюць у растраце больш за 1 мільёна расійскіх рублёў бюджэтных сродкаў. Ад следства ён спрабаваў схавацца ў Беларусі. У красавіку Жукава абвесцілі ў федэральны вышук. Неўзабаве ён быў затрыманы ў Беларусі.
Генпракуратура Расіі запатрабавала выдачы Уладзіміра Жукава, і беларускія праваахоўнікі перадалі ўцекача сваім расійскім калегам, паведамляе РІА "Новости".
Фота — Fotolia