Беларусь выдала ў РФ мужчыну, якога там абвінавачваюць у фінансаванні тэрарызму
Экстрадаванага мужчыну абвінавачваюць у фінансаванні тэрарызму / фота носіць ілюстрацыйны характар
Беларусь выдала Расіі грамадзяніна, якога там шукалі па абвінавачванні ў фінансаванні тэрарызму. Мужчыну затрымалі супрацоўнікі Гомельскага РАУС, расказалі ў Генеральнай пракуратуры Беларусі.
Было прынятае рашэнне аб заключэнні яго пад варту. А затым Генпракуратура Беларусі з аглядкай на Канвенцыю дзяржаў — удзельніц СНД аб прававой дапамозе і прававых адносінах прыняла рашэнне аб выдачы мужчыны ў Расійскую Федэрацыю.
Яго крымінальную справу расследуе рэгіянальнае ўпраўленне Следчага камітэта па Дагестане. Па версіі следства, абвінавачаны ў верасні 2018 года ў Хасавюрце перадаў знаёмаму грошы, якія меркавалася перавесці міжнароднай тэрарыстычнай арганізацыі "Ісламская дзяржава" для пакупкі зброі і абмундзіравання.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.