Беларус вёз ва Украіну кантрабандай запчасткі для верталётаў (фота)

Беларус вёз ва Украіну кантрабандай запчасткі для верталётаў (фота)

Украінскія памежнікі на мяжы з Беларуссю ў пункце пропуску "Вільча" затрымалі беларускага грамадзяніна, які спрабаваў увезці кантрабанду, паведамляе прэс-служба Дзяржаўнай памежнай службы Украіны. 

У "Крайслеры", на якім ехаў 31-гадовы мужчына, яны выявілі прадметы двайнога прызначэння. Гэта былі запчасткі верталётаў розных мадыфікацый і аварыйны самапісец. 

Акрамя таго, памежнікі знайшлі ў аўтамабілі 23 інструкцыі па тэхнічным абслугоўванні і эксплуатацыі гэтай прадукцыі.

Памежнікі паведамілі пра знаходку адпаведным праваахоўным органам. Праверка працягваецца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі