Беларусь, якая выгнала заходніх журналістаў, пагражае пазбавіць іх акрэдытацыі
Палата прадстаўнікоў / Еўрарадыё, архіўнае фота
Палата прадстаўнікоў 18 красаівка прыняла ў першым чытанні законапраект аб змяненні закона аб СМІ, паведамляе яе прэс-служба.
Новы законапраект вызначае асаблівасці функцыянавання навінавых агрэгатараў і прававы статус іх уладальнікаў. Раней гэтыя нормы былі прапісаныя ва ўказе.
Таксама ў законе пашыраны пералік падставаў, па якіх рэдакцыі СМІ могуць ануляваць пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі ды абмежаваць доступ да інтэрнэт-рэсурсу. Якія менавіта змены ўнесеныя ў закон, прэс-служба не ўдакладняе.
Новы закон дэталізуе патрабаванні да дзейнасці ўладальнікаў інтэрнэт-рэсурсаў, якія распаўсюджваюць прадукцыю тэлевізійных і (або) радыёвяшчальных СМІ.
Акрамя таго, уводзяцца змены ў дзейнасці замежных СМІ на тэрыторыі Беларусі. Закон дазваляе ўжываць меры ў адказ супраць замежных СМІ ды іх журналістаў, інтэрнэт-рэсурсаў. Перад пасяджэннем дэпутатка Лілія Ананіч заявіла, Мінінфарм зможа пазбаўляць акрэдытацыі замежныя СМІ ў адказ на дзеянні дзяржаў, якія перашкаджаюць распаўсюджваць інфармацыю беларускіх медыя.
Гэтае новаўвядзенне выглядае асабліва "актуальным" на фоне таго, што ў Беларусі бадай не засталося акрэдытаваных заходніх журналістаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.