Беларус, якога затрымалі ў Польшчы за спробу падпалу, меў карту паляка

Супрацоўнік польскай спецслужбы

Супрацоўнік польскай спецслужбы / PAP

Сталі вядомыя падрабязнасці пра беларуса, якога ў Польшчы падазраюць у спробах падпалу. Іх апублікавала газета Rzeczpospolita.

Яго завуць Яраслаў С., мужчына мае 30 гадоў. Паведамляецца, што ён мае карту паляка і жыў у Польшчы легальна з кастрычніка 2020 года.

Выданне намякае, што карту паляка беларус мог атрымаць не праз свае польскія карані, а праз злоўжыванні чыноўнікаў пры выдачы дакументаў, якія пацвярджаюць польскае паходжанне. Але пры гэтым сцвярджаецца, што сапраўдныя акалічнасці выдачы дакумента невядомыя.

Беларуса падазраюць у тым, што ён спрабаваў падпаліць склад фарбаў і штукатурак у Гданьску па заданні расійскіх спецслужбаў. У яго канфіскавалі прадметы, якія маглі быць выкарыстаныя ў такіх дыверсіях.

Паведамляецца, што гэта трэці беларус, якога затрымалі па справе аб падпалах. Яшчэ адзін фігурант справы, затрыманы ў траўні, таксама меў карту паляка.

Мяркуецца, што расійскія спецслужбы арганізавалі падпалы ў Гданьску, Гдыні і ў Марках пад Варшавай, а таксама спрабавалі арганізаваць ва Уроцлаве. У Польшчы расследуюць вялікую справу, звязаную з гэтымі інцыдэнтамі. Затрыманых вінавацяць ва ўдзеле ў міжнароднай арганізаванай злачыннай групе, а таксама ў выкананні актаў дыверсіі і сабатажу па даручэнні замежнай разведкі. За гэта прадугледжана пакаранне аж да пажыццёвага зняволення.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі