Беларусь заняла 4-е месца на постсавецкай прасторы па росце коштаў

Чарга на касу ў беларускай краме​ / onliner.by
Чарга на касу ў беларускай краме​ / onliner.by

Спажывецкія кошты ў Беларусі выраслі ў студзені-жніўні 2021 года на 6,1%. Па тэмпах інфляцыі краіна займае 4-е месца на тэрыторыі былога СССР, паведамляе БелаПАН.

Першымі ў спісе ідуць Грузія (11,2%), Кыргызстан і Украіна (па 6,2%).

Ніжэй, чым у Беларусі, інфляцыя ў Казахстане, Эстоніі (па 5,8%), Азербайджане, Літве (па 5%), Таджыкістане, Узбекістане (па 4,8%), Расіі (4,7%), Малдове (4,4%), Латвіі (4,1%) і Арменіі (3,7%). Туркменістан звесткі аб інфляцыі не дае.

Па выніках мінулага года Беларусь займала 5-е месца на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн (7,4%).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі