Беларус заняў трэцяе месца ў біятлоннай гонцы на Паралімпіядзе (відэа)
Спаборніцтвы прайшлі ў Сочы ў аўторак.
Беларус Васіль Шапцябой быў трэцім у гонцы на дыстанцыі 12,5 кіламетраў сярод слабавідушчых. Пры гэтым на агнявых рубяжах ён зрабіў 4 промахі. Адзначым, што "золата" выйграў украінец Віталь Лук'яненка.
На сённяшні дзень на Паралімпіядзе беларуская каманда заваявала тры бронзавыя медалі.
Фота — ria.ru, БЕЛТА