Беларусь зніжае экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты

Беларусь зніжае экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты

Беларусь з 1 снежня зніжае экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты, якія вывозяцца за межы мытнай тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза. Адпаведную пастанову (№ 970 ад 25 лістапада 2016-га) прыняў Савет міністраў.

Як інфармуе ўрадавая прэс-служба, стаўка экспартнай пошліны на сырую нафту зніжаецца з 92,7 долара ЗША да $90,4 за 1 тону. Пошліна на прамагонны бензін зніжаецца з 65,8 долара да $64,1 за 1 тону, на таварныя бензіны — з $56,5 да 55,1 долара за 1 тону. Што да пошліны на лёгкія, сярэднія дыстыляты, то яна складае ўжо 36,1 долара за 1 тону замест ранейшай $37. Такую стаўку пошліны ўстанавілі і ў дачыненні дызельнага паліва.

Папярэдні раз экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты ў Беларусі змяняліся 1 лістапада, калі іх павысілі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі