Беларуса Кучука знялі з пасады галоўнага трэнера маскоўскага “Лакаматыва”

У часе паседжання было адзначана, што для каманды стварылі ўсе ўмовы для якаснай падрыхтоўкі да сезону. Каманда ўкамплектаваная футбалістамі высокага класу. У такой сітуацыі адказнасць за нездавальняючы вынік выступу каманды трэба ўскладаць на галоўнага трэнера, лічаць у радзе дырэктараў маскоўскага ФК “Лакаматыў”.

На думку прэзідэнта клуба Вольгі Смародскай, трэнер Леанід Кучук страціў кантроль над камандай. “Лакаматыў” не змог выйсці ў групавы раўнд Лігі Еўропы, а ў чэмпіянаце Расіі займае толькі дзявятае месца.

У мінулым сезоне каманда заваявала бронзавыя медалі чэмпіянату краіны, аднак страціла шанец узняцца вышэй і выступіць у Лізе чэмпіёнаў з-за бязвольнай паразы “Растову” на фінішы чэмпіянату, прыводзіць выказванні Смародскай ИТАР-ТАСС.

Кантракт з Кучуком можа быць скасаваны толькі па згодзе бакоў, таму юрысты “Лакаматыва” шукаюць выйсці з сітуацыі ў сувязі з рашэннем рады дырэктараў.

Перад адхіленнем трэнера на сайце клуба з’явіліся выказванні некаторых гульцоў з крытыкай Кучука.

Леанід Кучук ачольваў “Лакаматыў” з чэрвеня 2013 года, перайшоўшы з краснадарскай “Кубані”, якую цяпер трэніруе беларус Віктар Ганчарэнка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі