Беларуса-таўн: ці пабудуюць яго дыяспары — эфір з Юхно

Беларуса-таўн: ці пабудуюць яго дыяспары — эфір з Юхно

22-23 красавіка ў Вільні прайшла ІІ Канферэнцыя беларусаў свету, якая сабрала ў адной зале прадстаўнікоў беларускіх дыяспар з усяго свету. Ініцыятарам правядзення мерапрыемства быў Офіс Святланы Ціханоўскай, але распачала працу канферэнцыі старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла праз адмысловы відэазварот. Дарэчы, падчас канферэнцыі прадстаўнік Рады БНР уручыў першыя медалі Ордэна Пагоні. Яны былі перададзеныя сваякам палітычных вязняў Ігара Лосіка, Дар'і Лосік і Эдуарда Пальчыса — за заслугі на ніве барацьбы за волю Беларусі.

Чым адметная сёлетняя Канферэнцыя беларусаў свету і чым яна адрозніваецца ад колішніх з’ездаў беларусаў свету “Бацькаўшчына”? Як змянілася беларуская дыяспара за апошнія некалькі гадоў? Ці гатовыя беларусы замежжа да тых выклікаў, якія перад імі стаяць, і ці разумеюць яны, чым жывуць беларусы ўнутры Беларусі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае кіраўніца асацыяцыі беларусаў Італіі “Талака”, прадстаўніца Народнай амбасады Беларусі ў Італіі Юлія Юхно.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі