Беларуса затрымалі на мяжы з РФ і асудзілі на паўтара года зняволення

Руслан Казакевіч быў затрыманы на мяжы з Расіяй

Руслан Казакевіч быў затрыманы на мяжы з Расіяй / sb.by

Беларуса затрымалі на мяжы з РФ і асудзілі на паўтара года калоніі агульнага рэжыму. 28-гадовага Руслана Казакевіча прызналі вінаватым у "арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак". Яго справу яшчэ ў верасні разглядаў суд Добруша і Добрушскага раёна (суддзя — Святлана Лук'янава), паведамляюць праваабаронцы.

Казакевіча судзілі за каментар у тг-канале, які нібыта схіляў людзей да ўдзелу ў вулічных маршах. Мужчына прызнаў віну. Ён распавёў, што сапраўды размясціў каментар "пад уплывам эмоцый", бо чытаў каментары іншых карыстальнікаў на тг-канале. Таксама ён адзначыў, што аднойчы сам выходзіў на акцыю пратэсту.

Вядома, што Руслан Казакевіч быў затрыманы на мяжы з Расіяй. Але калі гэта адбылося і абставіны затрыманныя пакуль невядомыя. Да затрымання мужчына працаваў тэхнікам-механікам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі