Беларусам дазволілі прымаць бясплатна больш дарагія падарункі, чым раней

У Беларусі паднялі суму для "беспадаткавых" падарункаў, ілюстрацыйнае фота

У Беларусі паднялі суму для "беспадаткавых" падарункаў, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

У Беларусі з Новага года павысілі суму для падарункаў, з якіх не трэба плаціць падатак. Цяпер без усялякіх абавязальніцтваў перад дзяржавай можна атрымліваць падарункі ў межах 10 431 рубля (прыкладна 3260 долараў). Летась не трэба было даваць справаздачу, калі кош падарунка ўпісваўся ў суму 9338 рублёў.

Калі грамадзянін атрымае падарунак, які перакрочыць максімальную суму, ён павінен па выніках года заплаціць 13% падаходнага падатку. Выключэнне — падарункі ад сваякоў.

Павышэнне сумы тлумачыцца зменамі ў Падатковы кодэкс, якія набылі моц з 1 студзеня 2024 года.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі