Беларусам дазволяць адкрываць дэпазітныя валютныя рахункі за мяжой

Беларусам дазволяць адкрываць дэпазітныя валютныя рахункі за мяжой

Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў прынялі ў другім чытанні законапраект "Аб валютным рэгуляванні". 

Як адзначае тэлеканал СТБ, асноўныя замены ў заканадаўства звязаныя з лібералізацыяй. Як для фізічных, так і для юрыдычных асоб валютныя аперацыі будуць спрошчаныя.

Адмяняецца працэдура выдачы дазволаў Нацбанкам на правядзенне валютных аперацый. Прадпрыемствы і арганізацыі цяпер змогуць купляць валюту праз банкі або на біржавых таргах, не раскрываючы мэты яе выкарыстання. 

Беларусы змогуць адкрываць дэпазітныя валютныя рахункі за мяжой. 

Такая магчымасць з'явіцца праз год пасля таго, як закон набудзе моц. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі