Беларусам дазволяць купляць прадукты ў свае пакецікі

Беларусам дазволяць купляць прадукты ў свае пакецікі

У Беларусі адменяць забарону на ўпакоўку харчовай прадукцыі ў тару пакупніка. Пра гэта заявіла начальнік упраўлення абароны правоў спажыўцоў і кантролю за рэкламай Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю (МАРГ) Іна Гаўрыльчык. Прыняць такія новаўвядзенні плануецца неўзабаве.

"У хуткім часе будзе адмененая норма аб тым, што забараняецца водпуск харчовай прадукцыі ў тару пакупніка. Спажыўцу можна будзе выкарыстоўваць сваю тару, нейкую шматразовую ўпакоўку для набыцця тых ці іншых тавараў", — прыводзіць БЕЛТА словы Гаўрыльчык.

Яна дадала, што Мінздароўя выключыць гэтую забарону з санітарна-эпідэміялагічных патрабаванняў для гандлёвых арганізацый.

Цяпер санітарна-эпідэміялагічныя правілы забараняюць адпускаць харчовыя тавары ў брудную тару пакупніка і друкаваную макулатуру.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі