Беларусам у Літве масава тэлефануюць і пагражаюць дэпартацыяй

Беларусы на акцыі ў Вільні, ілюстрацыйнае фота

Беларусы на акцыі ў Вільні, ілюстрацыйнае фота / radiounet.fm

У Літве беларусам масава тэлефануюць нібыта з Дэпартамента міграцыі і пагражаюць дэпартацыяй. Пра гэта пішуць удзельнікі тг-чата "Беларусы Вільні":

"Сёння ў Літве, падобна, спецаперацыя — людзям тэлефануюць, прадстаўляюцца, што з міграцыі, і паведамляюць, што прынятая пастанова аб іх дэпартацыі. На рускай мове, называючы па імю, імю па бацьку".

У тым жа чаце раяць не панікаваць, называючы гэта правакацыяй: "І так, я ездзіла ў міграцыю. Інфармацыю абверглі. З мігрыса вам так не патэлефануюць".

Пра верагодную правакацыю заявіў і кіраўнік фонду BYSOL Андрэй Стрыжак.

Прадстаўнік Дэпартамента міграцыі Рокас Пукінскас у каментары сайту "Зеркало" пацвердзіў, што гэта правакацыя і ведамства не мае ніякага дачынення да гэтых тэлефанаванняў: "Мы можам афіцыйна заявіць: ні адно з гэтых тэлефанаванняў не з'яўляецца тэлефанаваннем з Дэпартамента міграцыі. Афіцыйная камунікацыя Дэпартамента міграцыі, асабліва ў такіх выпадках [наконт дэпартацыі], вядзецца толькі ў пісьмовым выглядзе. Так што людзі не павінны панікаваць і распаўсюджваць паніку, а ўсё ацэньваць крытычна".

Чыноўнік заклікаў беларусаў неехаць адразу ў Дэпартамент, а спярша праверыць свой рахунак на сайце migracija.lt. Калі там не будзе ніякіх дадатковых паведамленняў, то няма і падставаў хвалявацца.

Таксама Пукінскас параіў паведаміць пра тэлефанаванне па нумар 112.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі