Беларусам у Літве паступаюць непраўдзівыя званкі ад імя літоўскіх спецслужбаў

Мабільны тэлефон, ілюстрацыйнае фота

Мабільны тэлефон, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

Літоўскі Дэпартамент дзяржаўнай бяспекі папярэджвае аб непраўдзівых званках, якія паступаюць грамадзянам Беларусі, якія пражываюць у краіне. Літоўскім спецслужбам стала вядома, што невядомыя тэлефануюць беларусам і прадстаўляюцца супрацоўнікамі Дэпартамента міграцыі. Яны запрашаюць грамадзян зайсці ў ДДБ запоўніць анкету. Адначасова праводзяць і вуснае апытанне, прычым задаюць пытанні, звязаныя з дзейнасцю беларускіх дэмакратычных сіл.

"Дэпартамент дзяржбяспекі заклікае жыхароў быць пільнымі, не рэагаваць на падазроныя званкі і не паддавацца на правакацыі",гаворыцца ў паведамленні літоўскай спецслужбы. Калі ж званок паступіў, то беларусаў просяць паведаміць пра гэта ў Дэпартамент дзяржаўнай бяспекі па тэлефоне +370 700 70 007 або па электроннай пошце [email protected].

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі