Беларусаў чакаюць гарачыя выхадныя: у суботу будзе да +33°С
Сіноптыкі абвясцілі жоўты ўзровень небяспекі / pixabay
Сіноптыкі расказалі, якое надвор'е будзе ў найбліжэйшыя выхадныя. Спякоту лепш перачакаць у прахалодным месцы.
У суботу, 23 ліпеня на захадзе Беларусі пройдуць кароткія дажджы, а ў некаторых раёнах прагрымяць навальніцы. Гідраметцэнтр абвясціў жоўты ўзровень небяспекі. На большай частцы тэрыторыі Беларусі слупок тэрмометра падымецца да +30 — +33°С.
А ў нядзелю, 24 ліпеня, на Беларусь прыйдуць атмасферныя франты з Заходняй Еўропы. Чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы, а месцамі прагрымяць навальніцы.
Тэмпература паветра мінімальная ноччу + 14..+ 20°С, максімальная днём ад + 19°С па паўночным захадзе да + 30°С па паўднёвым усходзе рэспублікі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.