"Беларусбанк" уводзіць камісію за некаторыя плацяжы

"Беларусбанк" уводзіць камісію за некаторыя плацяжы

"Беларусбанк" з 1 кастрычніка ўводзіць камісію за некаторыя плацяжы ў касах банка.

Як паведамляецца на сайце банка, бясплатнымі застануцац аплата камунальных паслуг і гарадскога тэлефона. Плата не будзе спаганяцца з ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны. Бясплатнымі застануцца таксама наступныя плацяжы:

— у бюджэт (падаткі, зборы, пошліны, штрафы);

— на карысць грамадскіх аб'яднанняў;

— на дабрачынныя рахункі;

— у выглядзе узносаў страхавымі агентамі;

— на карысць ААТ «АСБ Беларусбанк».

Камісія за кожны плацеж у касе банка за навучанне, паркоўку, паслугі інтэрнэта і г.д. абыйдзецца ў 1 рубель.

Пры гэтым усе плацяжы, за якія будзе бяруць камісію, можна будзе зрабіць бясплатна праз інтэрнэт-банкінг, М-банкінг, а таксама ў інфакіёсках.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі