Беларусцы, што адкрыла друкарскі цэнтр у Вільні, пагражае да 20 гадоў зняволення
Алеся Буневіч / Фота з сацсетак
Беларусцы Алесі Буневіч пагражае ад 8 да 20 гадоў зняволення. Як стала вядома праваабаронцам, яе абвінавачваюць у "здзяйсненні акту тэрарызму групай асоб па папярэдняй змове" (ч.2 арт. 289 КК РБ). Яны мяркуюць, што справа можа тычыцца так званай "рэйкавай вайны" на беларускай чыгунцы.
Апошні час Алеся Буневіч працавала ў Вільні. Яна была дырэктаркай друкарскага цэнтра і крамы-майстэрні А2.print. Там друкаваліся рэчы беларускай, а ў апошні час — і ўкраінскай тэматыкі. Алесю затрымалі на мінулым тыдні на мяжы, калі яна спрабавала трапіць у краіну. Яна ехала на гадавіну смерці маці.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.