Беларусі выдзелілі кірылічны дамен .бел
Чакаецца, што ўжо да канца гэтага года ўсе ахвочыя змогуць рэгістраваць даменныя імёны для сваіх сайтаў на беларускай і рускай мовах.
Як паведамілі ў кампаніі “Надзейныя праграмы”, міжнародная арганізацыя ICANN ухваліла заяўку Беларусі на выдзяленне кірылічнага дамену першага ўзроўню .бел. Паводле дырэктара hoster.by Сяргея Павалішава, запуск дамена першага ўзроўню .бел будзе вялікім крокам у развіцці нацыянальнага сегменту інтэрнэту.
Дамен .бел стане альтэрнатывай дамену .by.