Беларуска перамагла ў конкурсе “Міс свету на вазку”

Беларуска перамагла ў конкурсе “Міс свету на вазку”

Беларуска Аляксандра Чычыкава перамагла ў конкурсе “Міс свету на вазку”, фінал якога прайшоў 7 кастрычніка ў Варшаве. Апроч Аляксандры ў ім бралі ўдзел яшчэ 23 дзяўчыны, у тым ліку іншая прадстаўніца Беларусі, вядомая мадэль з ДЦП Ангеліна Уэльская.

Аляксандры Чычыкавай 23 гады, яна спантанна вырашыла падаць заяўку на ўдзел у конкурсе і нечакана для сябе выйшла ў фінал.

Дзяўчына атрымала траўму ў 17 год, калі толькі што паступіла ў Кіеўскую багаслоўскую семінарыю. Цяпер яна не можа самастойна хадзіць, але ж вядзе актыўны лад жыцця: атрымлівае адукацыю псіхолага, грае ў спектаклях Свабоднага тэатра, працуе ў гіпермаркеце паслуг 124, а таксама кіруе машынай і займаецца спортам.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі