Беларуска Вера Лапко выпадае з ТОП-100 WTA
Беларуская тэнісістка Вера Лапко пакіне ТОП-100 сусветнага рэйтынгу WTA ад панядзелка, 20 траўня.
Як удакладняе Прессбол, у апошніх 11 матчах Вера выйграла ўсяго двойчы.
На сёння яна займае 86-ы радок у рэйтынгу.
Вікторыя Азаранка знаходзіцца на 51-м месцы, Аляксандра Сасновіч — на 32-м, а Арына Сабаленка замыкае ТОП-10.