Беларускае кіно на "Берлінале" — размова з рэжысёрам Аляксеем Палуянам

Беларускае кіно на "Берлінале" — размова з рэжысёрам Аляксеем Палуянам

У секцыі Special Берлінскага кінафестывалю ўпершыню будзе паказаная беларуская стужка. Гэта дакументальны фільм "Кураж" рэжысёра Аляксея Палуяна — пра беларусаў і беларускія падзеі 2020 года. Карціна здымалася на працягу трох гадоў, а яе галоўнымі героямі сталі акцёры "Свабоднага тэатра".

"Вельмі сімвалічна, што фільм пра беларускі боль і змаганне беларускага народа за свабоду трапіў менавіта на Берлінскі кінафестываль. Гэта горад, які быў распаласаваны на дзве краіны праз Берлінскі мур. Хто, як не берлінцы, ведае, колькі насамрэч каштуе свабода", — напісаў Аляксей у сваім фэйсбуку.

Пра здымкі "Куражу", "новых" беларусаў, "Берлінале", кіно ў часы пандэміі і іншае гутарым з Аляксеем. Далучайцеся!

Слухаць эфір Еўрарадыё можна па гэтай спасылцы. Трансляцыю са студыі можна будзе паглядзець у сацсетках Еўрарадыё: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі