Беларускае войска атрымала з Расіі мадэрнізаваныя танкі Т-72Б3
Беларускае войска атрымала чарговую партыю мадэрнізаваных танкаў Т-72Б3. Іх пяць. Танкі маюць больш магутны рухавік і палепшаны камплект узбраення. Змены адбыліся і з бранёй, якая ўзмоцнена бартавымі экранамі корпуса з камплектам здымнай модульнай абароны, паведамляе ў Telegram прэс-служба Мінабароны нашай краіны.
Т-72Б3 называюць "танкам новага пакалення". Як паведамляе БЕЛТА, мадэрнізацыя адбываецца ў Расіі. Мінабароны Беларусі мае пагадненне з расійскай карпарацыяй "Уралвагонзавод".
"Ваяр"
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.