Беларускага памежніка вінавацяць у парушэнні літоўскай мяжы

Беларускага памежніка вінавацяць у парушэнні мяжы з Літвой / 15min.lt
Беларускага памежніка вінавацяць у парушэнні мяжы з Літвой / 15min.lt

Літоўскі бок вінаваціць беларускага памежніка ў парушэнні мяжы, піша 15min.lt.

Здарэнне адбылося 12 красавіка ў Швянчонскім раёне. Па словах літоўскіх памежнікаў, пяцёра іх беларускіх калег ішлі ўздоўж лініі мяжы па сваёй тэрыторыі.

"Там нашы камеры відэаназірання, побач фізічны бар'ер, канцэрціна, плот. І з гэтых пяцярых адзін увайшоў на тэрыторыю Літвы на метр на вельмі кароткі час і, не спыняючыся, выйшаў з яе — там справа секундаў, але гэта відавочна трактуецца як незаконнае парушэнне дзяржмяжы", — кажа прадстаўнік памежнай службы Літвы Гедрус Мішуціс.

Ён падкрэсліў, што гэта адбылося ў светлы час сутак і памежнік бачыў, куды ішоў.

У Літве пачалі дасудовае расследаванне.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі